Наведванне каталіцкага храма

10 мая 2022 г. студэнты другога і трэццяга курсаў гістарычнага факультэта разам з дацэнтам кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін В.А. Адзіночанкам наведалі каталіцкі храм, які знаходзіцца побач з нашым універсітэтам.

Мерапрыемства мела не толькі азнаямляльны, але і выхаваўчы сэнс. Беларусь – поліканфесійная краіна, у ёй ёсць шмат рэлігійных кірункаў. Таму вельмі актуальным з’яўляецца фарміраванне ў маладых людзей устаноўкі на талерантнае стаўленне да веруючых.

На жаль, студэнтаў было няшмат, але прыйшлі тыя, каму гэта было цікава. Вікарый храма кс. Юрый правёў сваеасаблівую экскурсію. Атрымалася ў яго добра, бо сам ён у свой час скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і мае прафесійныя навыкі. Усе засталіся задаволенымі сустрэчай.

Катэгорыі