Навуковая канферэнцыя
10 снежня адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Глабальныя кантэксты выканання правоў і свабод чалавека”, арганізаваная Сілезскім універсітэтам (Польшча).
На канферэнцыі з дакладам “Праблема выканання правоў чалавека ў сучаснай Беларусі: рэлігійны аспект” выступіў дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка.
У сувязі з COVID-19 канферэнцыя адбывалася on-line. Даклад В.А. Адзіночанкі быў выслуханы з вялікай цікавасцю, задаваліся пытанні аб рэлігійнай сітуацыі ў сучаснай Беларусі.
На замежных міжнародных канферэнцыях распаўсюджваецца практыка выдачы сэртыфікатаў удзельніка.
Такі сэртыфікат быў дасланы дацэнту кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанку, які 10 снежня выступіў з дакладам на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Глабальныя кантэксты выканання правоў і свабод чалавека”, арганізаванай Сілезскім універсітэтам (Польшча).