“Год народнага адзінства”

фото

12 сакавіка 2021 г. дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка выступіў перад студэнтамі трэццяга курса біялагічнага факультэта. Сустрэча адбылася ў межах мерапрыемстваў, прымеркаваных да афіцыйна абвешчанага “Года народнага адзінства”. Тэма выступлення: “Шляхі забеспячэння міжрэлігійнай згоды ва ўмовах сучаснай Беларусі”.

Беларусь з’яўляецца традыцыйна поліканфесійнай краінай. На яе землях стагоддзямі мірна суіснавалі прадстаўнікі розных рэлігій. Гэтае становішча захоўваецца і зараз. Паспяхова ажыццяўляецца міжрэлігійны дыялог, дзякуючы намаганням саміх рэлігійных арганізацый, перш за ўсё, Беларускай праваслаўнай царквы. Дзяржава праводзіць палітыку, накіраваную на прадухіленне канфліктаў на рэлігійнай глебе.

На сустрэчы прысутнічалі як беларускія, так і туркменскія студэнты. Выступ В.А. Адзіночанкі быў выслуханы з вялікай цікавасцю, задаваліся пытанні, нават адбылася невялікая дыскусія.