Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Трансфармацыя грамадскай свядомасці ў пераходную эпоху”

фото

З 19 па 23 красавіка 2021 г . Ніжагародскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт правёў Міжнародны навуковы форум “Свабода і адказнасць у пераломную эпоху”, прымеркаваны да 200-годдзя Ф.М. Дастаеўскага (1821-1881). У сувязі з COVID-19 частка мерапрыемстваў была on-line.

У межах форуму адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Трансфармацыя грамадскай свядомасці ў пераходную эпоху”. На яе пленарным пасяджэнні on-line з дакладам “Трансфармацыя рэлігійнай свядомасці ў сучаснай Беларусі: асноўныя трэнды і супярэчнасці” выступіў дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка.

Даклад быў выслуханы з вялікай цікавасцю. Задаваліся змястоўныя пытанні. Бачна, што расійскія даследчыкі цікавяцца грамадскай сітуацыяй у сучаснай Беларусі.

З 19 па 23 красавіка 2021 г. Ніжагародскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт правёў Міжнародны навуковы форум “Свабода і адказнасць у пераломную эпоху”, прымеркаваны да 200-годдзя Ф.М. Дастаеўскага (1821-1881). У сувязі з COVID-19 частка мерапрыемстваў была on-line.