Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя ў Ніжнім Ноўгарадзе
28 чэрвеня 2021 г. ў Ніжагародскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце імя М.А. Дабралюбава адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Культура і камунікацыі: новыя рэсурсы развіцця гарадоў”. У ёй on-line прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка, які выступіў з дакладам “Перспектывы развіцця рэлігійнасці жыхароў гарадоў сучаснай Беларусі”.
Даклад быў выслуханы з вялікай цікавасцю. Задаваліся змястоўныя пытанні. Бачна, што расійскія даследчыкі імкнуцца больш даведацца пра сітуацыю ў сучаснай Беларусі. В.А. Адзіночанку нават прапанавалі апублікавацца ў вельмі аўтарытэтным расійскім часопісе “Сучасная Еўропа”.