Удзел у навуковай канферэнцыі, арганізаванай калегамі

14 кастрычніка 2021 г. на базе факультэта гісторыі адбылася Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Беларусь у гістарычнай рэтраспектыве ХIХ – ХХI ст.: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы”, якая была арганізавана кафедрай гісторыі Беларусі. Удзел у гэтай канферэнцыі прыняў загадчык кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін канд.гіст.навук, дацэнт Сяргей Верамееў. Па просьбе загадчыцы кафедры гісторыі Беларусі канд.гіст.навук, дацэнта А.Р. Яшчанка Сяргей Фёдаравіч стаў мадэратарам адной з секцый канферэнцыі пад назвай «Этнаканфесійныя працэсы ў Беларусі ў мінулым і сучаснасці», якая праходзіла ў анлайн-фармаце. Падчас працы секцыі быў агучаны шэраг дакладаў, прысвечаных актуальным навуковым пытанням, у тым ліку і даклад Сяргея Фёдаравіча. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка матэрыялаў.