Міжнародны круглы стол “Фенаменалогія міфа і рэлігіі М. Эліадэ і тэндэнцыі развіцця сучаснага рэлігіязнаўства”

27 красавіка 2022 г. у Мінску пры супрацоўніцтве Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускага філасофскага таварыства адбышся Міжнародны круглы стол “Фенаменалогія міфа і рэлігіі М. Эліадэ і тэндэнцыі развіцця сучпснага рэлігіязнаўства”.

У Круглым стале прынялі ўдзел выдучуя філосафы з Беларусі і Расіі. Быў заслуханы шэраг грунтоўнах дакладаў, адбылося іх зацікаўленае абмеркаванне.

З дакладам “Трактоўка сакральнага часу Мірча Эліаде” на Круглым стале on-line выступіў дацэнт кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка. Ён указаў, што агульнавядомы для спецыялістаў падзел часу на сакральны і прафанны, прапанаваны М. Эліадэ, можа быць выкарыстаны для асэнсавання спецыфікі беларускай традыцыйнай культуры.