Cтудэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Прынцыпы сучаснай экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання”
19.04.2024 на гістарычным факультэце нашага ўніверсітэта была праведзена студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Прынцыпы сучаснай экалогіі і рацыянальнага прыродакарыстання”.
У ёй прынялі ўдзел студэнты-туркмены з групы Г-14. З дакладамі выступілі А. Ашыргылычоў, Ы. Гурбанаў, Я. Гурбанаў, Г. Араеў, А. Перджанаў, А. Рустамаў.
Былі разгледжаны праблемы аховы прыроднага асяроддзя ў Беларусі і Туркменістане. Студэнты з цікавасцю праслухалі даклады і прынялі ўдзел у іх абмеркаванні.