Адбыўся Х навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы”

22-23 красавіка ў Баранавічскім дзяржаўным універсітэце адбыўся Х навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы”. З вітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся дацэнт кафедры філасофіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка. Ён адзначыў важнасць філасофскіх даследаванняў ва ўмовах сучаснай Беларусі, а таксама неабходнасць наладжвання гарызантальных сувязяў паміж рэгіянальнымі ВНУ нашай краіны.