Алімпіяда па філасофіі і гісторыі культуры Беларусі
29 мая адбылася алімпіяда па філасофіі і гісторыі культуры Беларусі паміж вну, ў якой прынялі ўдзел студэнты Беларускага ганллёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. У каманду ГДУ ўвайшлі студэнты першага курса юрыдычнага факультэта і факультэта фізікі і электронікі.
Алімпіяда складалася з дзьвух конкурсаў. Першы, па філасофіі, меў індывідульльны характер, кожны студэнт адказваў на пытанні тэста. Па выніках студэнты ГДУ атрымалі тры дыплома з пяці: два другой і адзін трэццяй ступені.
Другі конкурс, па гісторыі культуры Беларусі меў камандны характар. Каманды студэнтаў Беларускага ганллёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі і Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны адказвалі на пытанні, якія задаваліся. Трэба было хутка падняць руку, калі адказ быў неправільны, адказвала іншая каманда. У гэтым конкурсе ў студэнтаў ГДУ была відавочная перавага.
Усе засталіся вельмі задаволенымі, бо апроч дыпломаў, якія будуць выпісаны і ўручаны, атрымалі непасрэдна пасля алімпіяды салодкія прызы.
Перад пачаткам алімпіяды каманды зрабілі сяброўскае фота.