Межрэлiгiйны семiнар
У Мінскім міжнародным цэнтры імя Й. Рау 19 кастрычніка 2020 г. адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму “Рэлігія і новыя формы духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі”.
У яго працы прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка.
Выступалі прадстаўнікі розных канфесій, якія казалі аб праблемах духоўнага выхавання ва ўмовах сучаснай Беларусі і прапаноўвалі свае варыянты іх вырашэння.
Удзельнікам семінара асабліва запомніўся майстар-клас валанцёрскага праекта студэнтаў БДПУ імя М. Танка “Крылы анёла”. Было паказана, як рабіць традыцыйныя беларускія лялькі. У дацэнта В.А. Адзіночанка гэта атрымалася.