Мiжнародны вебiнар
У Ніжагародскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце 8-12 лютага 2020 г. быў праведзены шэраг навуковых вебінараў па тэме “Актуальныя трэнды сацыяльнай дынамікі”.
У першым з іх, які меў назву “Рэлігія, этнас і медыя ў сістэме сучасных сацыяльных камунікацый”, прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А.Адзіночанка. Ён выступіў з дакладам “Трансфармацыя рэлігійнай сітуацыі ў сучаснай Беларусі: тэндэнцыі і праблемы”.
Пасяджэнне вебінара доўжылася больш як шэсць гадзін. Удзельнікі праявілі вялікую зацікаўленасць у абмеркаванні ўзнятых пытанняў.
Дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта Адзіночанка В.А. прыняў удзел у вебінары “Рэлігія, этнас і медыя ў сістэме сучасных сацыяльных камунікацый”, які адбыўся ў Ніжагародскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце імя М.А. Дабралюбава 8 лютага.
Паколькі гэта было сур’ёзнае навуковае мерапрыемства, па яго выніках В.А. Адзіночанку выдалі сертыфікат.