Межрэлiгiйны семiнар
25 лютага 2021 г. у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Рау адбыўся міжрэлігійны семінар на тэму “Антрапалагічныя перспектывы парадыгмы «homo religiosus» (чалавека веруючага)”. На пленарным пасяджэнне выступіў дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка з дакладам “Хрысціянская рэлігійнасць і сучаснасць. Пазіцыя Карла Барта”. Даклад удзельнікі семінара выслухалі з вялікай цікавасцю. Адбылася прафесійная дыскусія, у якой былі закрануты складаныя праблемы сучаснай тэалогіі і антрапалогіі.