Выйшла кнiга «Кто есть Кто в Республике Беларусь. Образование 2020»
У канцы 2020 г. у выдавецтве «Энциклопедикс» выйшла кніга «Кто есть Кто в Республике Беларусь. Образование 2020». Гэта зборнік біяграфій работнікаў адукацыі краіны. Распавядаецца пра іх жыццёвы шлях, навуковыя інтарэсы, асноўныя публікацыі.
У кнізе апублікаваны звесткі пра двух выкладчыкаў кафедры філасофіі: прафесара У.М. Калмыкова і дацэнта В.А. Адзіночанку.
Хутка кніга паступіць у бібліятэку. У ёй можна будзе пазнаёміцца са звесткамі пра іншых выкладчыкаў нашага ўніверсітэта.