VII Навукова-практычны семінар «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы»

1-2 красавіка 2021 г. адбыўся VII Навукова-практычны семінар з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы», арганізаваны Баранавіцкім дзяржаўным ўніверсітэтам. Суарганізатарамі выступіў шэраг беларускіх і замежных універсітэтаў.

У арганізацыйны камітэт ад нашага ўніверсітэта ўвайшоў дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка. Па выніках працы семінара яму была абвешчана падзяка.

красавіка 2021 г. у межах VII Навукова-практычнага семінара з міжнародным удзелам “Актуальныя праблемы філасофіі і псіхалогіі: навука – практыцы” адбылася праца секцыі “Філасофія ў інфармацыйную эпоху: статус, праблемы, перспектывы. Рэлігія – культура – грамадства: традыцыйная і нетрадыцыйная рэлігійнасць”.

На секцыі з дакладам “Параметры міжрэлігійнага дыялога ў сучаснай Беларусі” выступіў дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка.

У сувязі з COVID-19 праца семінара адбывалася on-line. Арганізатарам семінара выступіў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Кафедра філасофіі нашага ўніверсітэта была адным з саарганізатараў.