Наведванне каталіцкага храма
22 кастрычніка 2020 г. дацэнт кафедры філасофіі В.А. Адзіночанка разам са студэнтамі трэццяга курса гістарычнага факультэта (група Г-31) наведаў каталіцкі храм Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, які знаходзіцца побач з нашым універсітэтам.
Наведванне адбылося ў пазавучэбны час, і яго мэтай з’явілася не толькі пашырэнне ведаў студэнтаў-гісторыкаў аб сучаснай рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі, але і фарміраванне ў іх пачуцця талерантнасці. Беларусь – традыцыйна шматканфесійная краіна, і для яе характерна мірнае суіснаванне прадстаўнікоў розных веравызнанняў.
Студэнты праявілі вельмі вялікую цікавасць да таго, што яны пабачылі, і задалі шмат пытанняў. Карысць ад наведвання відавочная.